Адмененыя ўсе канцэрты студыі “Квартал 95” у Беларусі
Гастролі ўкраінскіх гумарыстаў былі запланаваны на 1–5 лютага ў розных гарадах Беларусі. Канцэртныя залы пачалі вяртаць грошы за квіткі.
Акцёры студыі “Квартал 95”: Алена Кравец, Юрый Крапаў, Уладзімір Зяленскі (злева направа). Фота: архіў Валерыі Акімавай
— Сітуацыя выключна тэхнічнага характару, — паведаміў дырэктар канцэртнага агенцтва "Кастусь-медыя" Віталь Броўка. — Адмена канцэртаў не звязана з пераследам ці дзяржаўным супрацьдзеяннем. Калектыў вынес прапанову перанесці падзею на восень. Але па беларускім заканадаўстве можна перанесці, калі ёсць канкрэтная дата. На момант, калі абвясцілі перанос, канкрэтнага дня не было. Таму было агучана як адмена. Літаральна ў бліжэйшыя дні чакаем, што зʼявяцца новыя даты.