Ад Антарктыды адкалоўся гіганцкі айсберг

Ад ледніка ў Антарктыдзе адкалоўся адзін з найбуйнейшых у гісторыі айсбергаў, паведамляе ВВС.

Выява са спадарожніка: ESA/Handout

Выява са спадарожніка: ESA/Handout


Плошча гэтага гіганцкага ледзянога поля — прыкладна 6000 кв. км. Па памеры айсберг супастаўны з мегаполісам. Для параўнання: плошча беларускай сталіцы складае 348,8 кв. км, Лондана — 1572 тыс. кв. км, Шанхая — 6340 тыс. кв. км.

Айсберг быў зафіксаваны амерыканскім спадарожнікам, які пралятаў у сераду над шэльфавым ледніком Ларсен С. авукоўцы чакалі гэтай падзеі: яны ўжо больш за дзесяць гадоў назіралі за ростам расколіны ў ледніку. З 2014 года прасоўванне расколіны паскорылася, і нараджэнне новага гіганцкага айсберга выглядала справай бліжэйшага часу.

_96540778_index_3rw2j.jpg


У бліжэйшы час плоскі айсберг таўшчынёй каля 200 метраў далёка не сплыве, але сачыць за ім трэба: пазней цячэнні і вятры могуць панесці яго на поўнач, дзе ён можа пагражаць суднаходству.


Паводле «Нашай Нівы»