З завода «АйПауэр» хочуць спагнаць 6 мільёнаў рублёў

Cпагнаць сродкі ў памеры амаль 6-ці мільёнаў рублёў з рахунку завода «АйПауэр» плануюць у Брэсце мясцовыя выканаўчыя ўлады. З такой заявай выступіў старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук.

1ak-group.com

1ak-group.com

«Ён перакананы, што перспектывы запуску шкоднай вытворчасці даволі туманныя», – распавёў праваабаронца Раман Кісляк.
 – Была заява з боку старшыні Брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Рагачука, а таксама з боку старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса. Пакуль кампанія не ліквідуе сваю запазычанасць па рашэнні суда, пра вяртанне сродкаў у інавацыйны фонд Брэсцкай вобласці, да гэтага моманту не будзе адмяняцца распараджэнне пра прыпыненне будаўніцтва. 
Нагадаем, 5 лютага ў Брэсце эканамічны суд вынес рашэнне па пазове Брэсцкага аблвыканкама да ТАА «АйПауэр» аб вяртанні 5,7 млн рублёў, якія былі выдзеленыя кампаніі з інавацыйнага фонду выканкама на будаўніцтва акумулятарнага завода.
Паводле racyja.com