ПВТ складзе спіс віртуальных кашалькоў, заўважаных у «супрацьпраўнай дзейнасці»
14 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 48 «Аб рэестры адрасоў (ідэнтыфікатараў) віртуальных кашалькоў і асаблівасцях абароту крыптавалюты», паведамляе БЕЛТА.
Паведамляецца, што указ № 48 «Аб рэестры адрасоў (ідэнтыфікатараў) віртуальных кашалькоў і асаблівасцях абароту крыптавалюты» закліканы выключыць выпадкі ценявога фінансавання забароненай дзейнасці.
Парк высокіх тэхналогій будзе складаць рэестр адрасоў віртуальных кашалькоў, якія выкарыстоўваліся ў «супрацьпраўнай дзейнасці».
Між іншым, у Беларусі пад такое вызначэнне апошнім часам трапляе фінансавая дапамога рэпрэсаваным: аплата штрафаў і адвакатаў.
Паводле «Еўрарадыё».