Паліва зноў даражае з 22 верасня
Канцэрн «Белнафтахім» абвясціў аб павышэнні 22 верасня рознічных цэн на бензін і дызэльнае паліва на 1 капейку, піша Радыё Свабода.
«Белнафтахім» тлумачыць гэтую неабходнасць тым, што праз узмацненне «знешніх рызык» вагаецца кошт нафты, падае курс беларускага рубля, а таксама «у мэтах папярэджання рызыкі страты фінансавай устойлівасці НПЗ напярэдадні чарговага этапу „падатковага манеўру“ канцэрн вымушаны вярнуцца да стратэгіі штотыднёвай карэкціроўкі цэнаў на нафтапрадукты», — гаворыцца ў паведамленні «Белнафтахіму».
АІ-92-К5-Эўра будзе каштаваць 1,57 рубля,АІ-95-К5-Эўра — 1,67 рубля,АІ-98-К5-Эўра — 1,89 рубля,ДТ — 1,67 рубля.
З прычыны росту кошту нафты для беларускіх НПЗ «Белнафтахім» у 2018-м і да пачатку лета 2019 году практычна штотыдзень уздымаў цану на аўтамабільнае паліва. Летась большасць відаў паліва даражэла 27 разоў, сёлета — 16 разоў (апошні раз 15 верасня).
9 чэрвеня цана бензіну АІ-95-К5-Эўра і дызпаліва ДТ-К5 была зніжаная на капейку. Цана бензіну АІ-92-К5-Эўра і АІ-98-К5-Эўра засталася ранейшай. 16 чэрвеня, 21 ліпеня і 11 жніўня на капейку патаннелі ўсе віды паліва.