Новае падаражанне аўтамабільнага паліва — з 10 сакавіка
З 10 сакавіка ў Беларусі зноў змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
У ведамстве распавялі, што рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 10 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 46 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 57 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 78 капеек, ДТ — 1 рубель 57 капеек.
Гэта трэцяе змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 3 марта: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку. Нагадаем, у 2018 годзе цэны на паліва мяняліся 27 разоў (у асноўным павялічваліся на капейку. - Заўвага. AUTO.TUT.BY), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ па набыцці вуглевадароднай сыравіны».
TUT.by