Японія ўвядзе санкцыі супраць Беларусі
Японія ўвядзе санкцыі супраць Беларусі з-за сітуацыі ва Украіне, гаворыцца ў паведамленні офіса прэм'ер-міністра Японіі.
Выступаючы сёння ў парламенце, прэм'ер-міністр Фуміё Кісіда заявіў, што Японія разглядае магчымасць увесці санкцыі супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў за ролю Беларусі ў расійскім уварванні ва Украіну. Ён не ўдакладніў, хто можа патрапіць пад санкцыі, піша Asahi.
Афіцыйна японскі ўрад апублікаваў меры, прынятыя супраць Расіі. Санкцыі ўключаюць замарозку рахункаў Уладзіміра Пуціна і членаў расійскага ўрада, замарозку актываў ЗЭБ.РФ, "Прамсувязьбанка" і "Банка Расіі" ў Японіі, абмежаванні на экспарт прадукцыі расійскім абаронным прадпрыемствам, а таксама экспарт паўправаднікоў, прастаноўку выдачы японскіх віз шэрагу асоб. Таксама Японія далучаецца да рашэння адключыць Расею ад SWIFT і забараняе размяшчэнне новага суверэннай пазыкі Расіі і аперацыі з ім.
reform.by