Goldman Sachs: Цана на нафту можа ўпасці да сабекошту з-за мяккага надвор’я
Мяккае надвор’е ў бліжэйшыя месяцы будзе спрыяць нізкаму попыту на бытавое паліва ў ЗША і Еўропе.
Пра гэта гаворыцца ў аглядзе, падрыхтаваным экспертамі Goldman Sachs, уключаючы кіраўніка аддзела банка па даследаваннях на сыравінных рынках Джэфа Кары, перадае «Інтэрфакс-Україна».
Такая сітуацыя здольная прывесці да падзення коштаў на нафту да «ўзроўню сабекошту здабычы, які мы ацэньваем у $20 за барэль», адзначаецца ў аглядзе.
Падзенне коштаў на нафту да гэтага ўзроўню, на думку экспертаў, справакуе «хуткія карэкціроўкі» на рынку.
Аналітыкі Goldman Sachs чакаюць захавання нізкіх коштаў на сыравінныя тавары на працягу доўгага перыяду часу, і пакідаюць рэкамендацыю «ніжэй рынку» для сектара на наступныя 12 месяцаў.
Яны адзначаюць, што карэкціроўка паставак сыравіны на дадзены момант з’яўляецца недастатковай, у той час як узровень попыту на тыя ці іншыя віды сыравінных тавараў альбо расце слаба, альбо зніжаецца.
Падзенне даходаў інвестараў ад укладанняў у сыравіну істотна перасягнула першапачатковыя чаканні, адзначаюць эксперты Goldman Sachs.