Больш за 70% ІП асуджаюць уступленне Беларусі ў МС
71% індывідуальных прадпрымальнікаў негатыўна ацэньвае ўступленне Беларусі ў Мытны саюз, тады як толькі 7% з іх гатовыя працаваць па патрабаванням тэхрэгламентаў МС.
Пра гэта сведчаць вынікі анкетавання, у якім удзельнічалі 250 прадпрымальнікаў з Мінска, абласных цэнтраў, Ліды, Маладзечна, Пінска і Салігорска.
Як адзначыў старшыня РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, вынікі апытання звязаныя з сертыфікацыяй і суправаджальных дакументаў, якія ўскладнілі жыццё прадпрымальнікаў.
Першачарговай праблемай для малога бізнэсу 61% удзельнікаў апытання лічаць абавязацельства ІП-плацельшчыкаў адзінага падатку мець суправаджальныя дакументы на тавары, што ўвозяцца з-за мяжы, у тым ліку краін МС.
Больш за ўсё прадпрымальнікі разлічваюць на падтрымку калег (77%), 10% спадзяюцца на прэзідэнта, 9% — апазіцыю, 3% — мясцовыя улады і 2% — дэпутатаў. 30% апытаных бачаць пагрозу для свайго бізнэсу ў рашэннях ўрада, столькі ж — ва ўступленні Беларусі ў МС, 25% — у дзеяннях кантрольных органаў, 13% — рашэннях прэзідэнта, 3% — санкцыях ЕС і ЗША.