Беларусы трацяць на ежу траціну даходаў, а на кавярні — амаль менш за ўсіх у Еўропе

На наведванне кавярняў і рэстаранаў у жыхароў Беларусі сыходзіць усяго 2,8 працэнта даходаў. Менш толькі ў румынаў і малдаван.

ezha_1.jpg

Купля прадуктаў харчавання займае самую важкую долю ў сямейных бюджэтах жыхароў Украіны, Казахстана, Малдовы (44-50% усіх выдаткаў). Беларусь у спісе з 40 краін на 35-м месцы. Расія — на 31-м (выдаткі на харчаванне тут складаюць 30,2%)
Менш за ўсё доля расходаў на харчаванне ў жыхароў Люксембурга, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі.
Пры складанні рэйтынгу былі прааналізаваныя бюджэты хатніх гаспадарак (па інфармацыі нацыянальных статыстычных службаў). Выдаткі на харчаванне, уключаючы безалкагольныя напоі, прыведзены для сярэднестатыстычнай сям’і па выніках 2018 г., у шэрагу краін з прычыны адсутнасці статыстыкі — за папярэднія гады. Як правіла, чым ніжэй доля расходаў на ежу, тым вышэй узровень жыцця ў краіне, г.зн. тым больш марнаванняў не звязана з задавальненнем фізіялагічных патрэбаў (харчаванне па-за домам, падарожжы, адукацыю, забавы і інш.)
Характэрна, што пры гэтым у рэйтынгу ўплывовасці краін свету Беларусь палепшыла свае пазіцыі.
Паводле thinktanks.by