Беларускія заробкі вярнуліся да ўзроўню 1991 года

Сярэднестатыстычны беларус атрымаў у маі 718 рублёў з улікам дэнамінацыі. 711 рублёў ён жа, сярэднестатыстычны беларус, атрымліваў у лістападзе 1991 года.

03bdd4bd_762c_44c6_803e_8db1920c377b_w987_r1_s.jpg


З таго часу беларускі рубель «абрастаў нулямі» і «адкідаў нулі».
Сярэдняя зарплата ў доларах расла зусім не так бадзёра, як у рублях, — беларускі рубель скачкамі абясцэньваўся да замежных валютаў, калі не лічыць перыяд стабільнасьці (і росту замежнай запазычанасці) 2001–2008 гадоў. Да «абяцанай» сярэдняй зарплаты ў 500 долараў дацягнулі толькі аднойчы, у канцы 2010 года, сёння ж сярэднестатыстычны беларус мае 360–370 долараў.
Беларускі рубель з'явіўся не адразу, калі Беларусь стала незалежнай, а ў сярэдзіне 1992 года. І тады ён афіцыйна прыраўноўваўся да 10 савецкіх рублёў.
На сёння без уліку дэнамінацый курс беларускага рубля да долара ЗША складае 200 053 000.
Новымі грашыма — 2 BYN.

gdb.rferl.org__c41215ef_616d_4_6d9254a58042f4bcebe729145475ee4f.jpeg

Новыя беларускія грошы


www.svaboda.org