Амаль кожнае трэцяе беларускае прадпрыемства — стратнае
У першыя 3 месяцы года ў Беларусі налічылі 2138 стратных арганізацыяў. Доля такіх арганізацыяў у адносінах да агульнай колькасці арганізацыяў — 27,9 %. Лічбы падае Нацыянальны статыстычны камітэт.
У першым квартале мінулага года колькасць стратных арганізацыяў складала 1553 (20,3 % ад агульнай колькасці).
Чыстая страта беларускіх прадпрыемстваў у студзені-сакавіку 2016 года склала Br 1,2 трлн, у той час, як за такі ж перыяд летась, прыбытак быў аб’ёмам Br 11 трлн.
Паводле Белсат