Валерый Шчукін: Яны мяне, афіцэра, хацелі напалохаць?

Калі сілавікі цягнулі Валерыя Шчучкіна па асфальце, то моцна пашкодзілі яму руку.

9d240a22_c1f0_4ab4_a192_03d28e79c81e_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s_8bp71.jpg

22 сакавіка вядомы беларускі праваабаронца Валерый Шчукін адзначыў свой 75-гадовы юбілей. А ўжо праз тры дні ўлады падрыхтавалі знакамітаму пенсіянеру свой «падарунак» — падчас святкавання Дня волі АМАПаўцы яго жорстка збілі, і сёння Валерый Аляксеевіч знаходзіцца ў ваенным шпіталі.
“Яны мяне, афіцэра, хацелі напалохаць? — кажа Валерый Шчукін. — Не праз такое праходзіў…”
“Здароўе яшчэ так сабе, — распавядае Валерый Шчукін сайту palitviazni.info. — Нейкая слабасць адчуваецца. Па назе атрымаў дубінкай, збітая рука… Акрамя таго, у мяне быў гіпертанічны крыз, таму зараз знаходжуся ў кардыялогіі”.
Валерый Аляксеевіч успамінае, што мірна стаяў на плошчы Калініна. Гэта за адзін прыпынак ад Акадэміі навук, дзе забаранілі збор удзельнікаў акцыі.
“Там што, забаронена стаяць людзям? — абураецца спадар Шчукін. — Ніякіх абмежаванняў адносна гэтай плошчы не было. Але ўсіх, хто там быў, акружылі АМАПаўцаў і забралі. Хапалі нават журналістаў, на пасведчанні ніхто і не глядзеў. Сілавікі перакрылі тратуар уздоўж праспекта, народ не ведаў, што рабіць, пачалі збівацца ў кучу. Пасля гэтага людзей спачатку пачалі выхопліваць па аднаму, а затым, калі пад’ехала больш тэхнікі, грузілі ўжо “пачакамі”. Мне здаецца, каля 100 чалавек забралі з таго месца. І, паколькі ў мяне не той характар, каб па сваёй волі адпраўляцца ў “аўтазак” (нас адпраўлялі ў аўтобус), то пачалі ў адносінах да мяне ўжываць сілу”.
Калі сілавікі цягнулі Валерыя Шчучкіна па асфальце, то моцна пашкодзілі яму руку.
“Затрымалі ў Першамайскім раёне, але адвезлі ў Заводскі РУУС, — працягвае аповед суразмоўца. — Там трымалі некалькі гадзін. Усіх на вуліцы паставілі да сценкі, але я адмовіўся гэта зрабіць, таму сеў на асфальт і так прасядзеў дзве гадзіны. Яны мяне, афіцэра, хацелі напалохаць? Не праз такое праходзіў…”
palitviazni.info