Зяленскі: Украіну не напаткае лёс Сірыі, бо Пуцін доўга не пражыве

У інтэрв'ю бразільскаму тэлеканалу Globo Зяленскі распавёў, чым падобныя развязаныя Расіяй войны ў Сірыі і ва Украіне і ў чым важнасць правільнай пазіцыі сусветнай супольнасці адносна вайны ва Украіне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступу  на бразільскім тэлеканале Globo 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступу  на бразільскім тэлеканале Globo 


З Украінай не адбудзецца тое, што адбылося з Сірыяй, бо прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну не пражыць 30 і нават 10 гадоў.

Такое меркаванне выказаў украінскі прэзідэнт  Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю бразільскаму тэлеканалу Globo, калі адказваў на пытанне пра вайну, якую Расія вядзе ў Сірыі ўжо амаль 30 гадоў.

«Пуцін не пражыве столькі гадоў. З той хуткасцю, з якой ён ваюе з намі, ён не ваяваў у Сірыі. І хоць там страшэнныя пакуты і разбурэнні, гэта іншая вайна. Ён не працягнецца. Ён будзе 30 гадоў няма, памрэ — гэта абсалютна ясна. Але ён і 10 гадоў не пратрымаецца. Ён ужо не тая фігура», — сказаў Зяленскі.

Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што цяпер супраць Украіны ваюе ўся армія РФ, але яе касцяк узброенымі сіламі Украіны ўжо разбураны.

Ён таксама назваў памылкай свету тое, што вакол сірыйскай трагедыі не было такога адзінства, як вакол расійска-ўкраінскай вайны.

"Усе падзеі на полі бою сведчаць, што на сёння Расія няздольная акупаваць Украіну цалкам і знішчыць нас. Іх жаданні тыя ж, але ўсе яны ўжо ўсведамляюць, што не здольныя на большае.

Украіна будзе змагацца. Мяркую, што пакаленне гэтай вайны, мы ўсе, пакуль мы жывыя, не дадзім ім стаць такімі моцнымі, якімі яны былі ў пачатку вайны".

Нагадаем, у снежні Зяленскі казаў, што вайна скончыцца, калі Пуцін памрэ. «Аўтарытарны рэжым, ён страшны. Ёсць вялікая рызыка — не можа ўсё залежаць ад аднаго чалавека. І таму, калі чалавек сыходзіць, інстытуцыі спыняюцца. Такі час быў у Савецкім Саюзе. Я лічу, калі Пуціна не будзе, то ім будзе складана. Яны будуць займацца ўнутранай палітыкай, а не знешняй», — адзначаў Зяленскі.

Пасля гэтага прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Кіеве павінны ўсвядоміць, што «Расія і Пуцін ёсць і будуць».

У красавіку гэтага года выведка ЗША пралічыла некалькі сцэнарыяў вайны ва Украіне, сярод якіх была і смерць Пуціна, пісала New York Times. Аднак выданне не прывяло аналіз спецслужбаў адносна таго, да якіх наступстваў гэта можа прывесці.

Што вядома пра вайну ў Сірыі

Грамадзянская вайна ў Сірыі пачалася ў 2011 годзе пасля здушэння антыўрадавых выступаў.

У 2015 годзе Расія пачала інтэрвенцыю ў Сірыю на баку сірыйскага ўрада Башара Асада. Дапамагогу ўрадавым войскам Асада аказваў таксама і Іран. Пасля гэтага ўрадавыя войскі ўзялі пад кантроль большую частку краіны. 

Паводле ААН, да 2015 года ў ходзе канфлікту загінула каля 220 тысяч чалавек. Вайна стала адной з галоўных прычын еўрапейскага міграцыйнага крызісу, які быў выкліканы масавымі ўцёкамі бежанцаў з Сірыі.

У апошнія гады інтэнсіўнасць баявых дзеянняў зніжаецца.

Паводле suspilne.media, сацсетак Уладзіміра Зяленскага, www.moscowtimes.ru