Выбух у будынку ФСБ у Архангельску: адзін загінулы, трое шпіталізаваных

Выбух адбыўся сёння раніцай на ўваходзе ў будынак упраўлення ФСБ Расіі па Архангельскай вобласці, паведамілі ТАСС у інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта (НАК).

vesti.ru

vesti.ru

«У Архангельску на ўваходзе ў будынак упраўлення ФСБ адбыўся выбух. Прычыны высвятляюцца», — сказаў прадстаўнік НАК.
Губернатар рэгіёну Ігар Арлоў паведаміў, што выбух адбыўся ўнутры будынка, у выніку адзін чалавек загінуў і трое шпіталізаваны.
Ён дадаў, што вядзецца агляд месца здарэння.
Расійския СМІ ўдакладняюць, што загінулы не быў супрацоўнікам органаў бяспекі.
Будынак упраўлення ФСБ знаходзіцца ў цэнтры горада на Траецкім праспекце, недалёка ад абласнога тэатра драмы і буйных гандлёвых цэнтраў.
Паводле ТАСС