«Вы будзеце праклятыя сваёй краінай». Пугачова адказала «ватніку» Міхалкову словамі з яго фільма
Расійская спявачка Ала Пугачова апублікавала ў Instagram пост, прысвечаны рэжысёру-«рускамірцу» Мікіту Міхалкову.
![c47527b16c387b98765c41e7593f6c5a.jpg c47527b16c387b98765c41e7593f6c5a.jpg](/img/v1/images/c47527b16c387b98765c41e7593f6c5a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пугачова апублікавала ўрывак з фінальнай сцэны фільма
Міхалкова «Раба кахання», у якой гераіня Алены Салавей кажа: «Спадары! Спадары, вы — звяры.
Спадары, вы будзеце праклятыя сваёй краінай, салдаты».
«Выдатны
фільм. Выдатны рэжысёр. Куды ж знік выдатны чалавек Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў?» — напісала Пугачова.
Міхалкоў гэта ніяк не каментаваў. СМІ звярнулі ўвагу, што пасля заявы Пугачовай
у тэлеграм-канале шоу Міхалкова «Бесагон ТВ» апублікавалі выпуск аб
талерантнасці.
Падчас
вайны Міхалкоў неаднаразова крытыкаваў Пугачову, якая з'ехала з Расіі неўзабаве
пасля расійскага ўварвання ва Украіну (аб яе вяртанні стала вядома 27 жніўня).
![Ала Пугачова і іншыя расійскія зоркі з'ехалі за мяжу Крыніцы: Расійскія зоркі выязджаюць за мяжу — Пугачова, Галкін, Земфіра, Літвінава](/img/v1/images/filestoragetemp_22.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Пасля вяртання Пугачовай Міхалкоў сказаў
пра яе: «Цікава, на што яны разлічвалі, вярнуўшыся ў Расію (я пра пацукоў,
якія адразу здрадзілі сваёй радзіме)?». Расійскія СМІ пісалі, што, на думку
Міхалкова, у Алы Пугачовай і яе мужа Максіма Галкіна няма будучыні ў Расіі, а
самі яны нікому не патрэбныя.
Пасля
ад'езду Пугачовай і Галкіна з Расіі Міхалкоў раскрытыкаваў іх у выпуску свайго
шоў «Бесогон ТБ» ад 15 красавіка. У канцы праграмы ён уключыў песню Андрэя
Кураева «Не жыві з нялюбай краінай», суправадзіўшы яе фатаграфіямі Алы
Пугачовай, Андрэя Макарэвіча, Аксімірона, Юрыя Дудзя і іншых.
Паводле «Медузы».