Уначы мігранты прарвалася цераз мяжу ў Польшчу
Памежная служба Польшчы паведаміла, што дзве вялікія групы мігрантаў — па некалькі дзясяткаў чалавек у кожнай — прарваліся ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі.
Гэта адбылося ў ваколіцах Крынак і Белавежы. Каб перасекчы мяжу, мігранты зламалі агароджу. Частку мігрантаў удалося прахапіць і вярнуць на лініі мяжы, астатніх шукаюць, паведаміла Радыё Свабода са спасылкай на польскія СМІ.
Паводле прадстаўніка польскай памежнай службы Міхала Такарчыка, усіх мігрантаў затрымалі.
Польская паліцыя апублікавала фота затрыманых увечары 9 лістапада мігрантаў.
Тым часам у лагеры мігрантаў у ваколіцах Кузніцы сітуацыя спакайнейшая, паведаміла Радыё Беласток. Паводле польскіх службаў, беларускія службоўцы перадалі мігрантам ежу і пільнуюць іх.
Беларускі памежны камітэт заявіў, што на ўначы ў лагеры мігрантаў выявілі чатырох курдаў са слядамі гвалту. Паводле БПК, мігрантаў сілай выштурхнулі на беларускі бок польскія памежнікі.