У Вільні ўсталююць 90 cпецыяльных будак для беспрытульных катоў

Віленскае самакіраванне на працягу трох гадоў збіраецца абсталяваць каля 90 будак для беспрытульных катоў. Яны будуць устаноўлены ў месцах кармлення гэтых жывёл.

© Skaitytojo nuot.

© Skaitytojo nuot.


Пра гэта піша delfi.lt.

Крытыя драўляныя будкі ўсталююць, каб жывёлы маглі схавацца ад дажджу, ветру і марозу, паведамляе самакіраванне. Дырэктар дэпартамента самакіравання па бяспецы горада Йюлюс Моркунас сцвярджае, што ў Вільні ўжо ў гэтым годзе створана 208 месцаў для кармлення котак. У частцы з іх абсталююць месца, дзе кошкі змогуць схавацца ад непагадзі. Паводле яго слоў, такія месцы акрамя іншага дапамагаюць кантраляваць папуляцыю бяздомных котак.
"Калі за гэтымі коткамі без гаспадароў у гэтым арэале прыглядаюць, кастрыруюць, яны ахоўваюць свой арэал і не даюць размножвацца іншым кошкам без гаспадароў. У Вільнюсе гэта робяць ужо некалькі гадоў. Наша ідэя ў тым, каб абсталяваць кошкам без гаспадароў такія будкі, каб гэтыя тэрыторыі былі прыведзены ў парадак, каб не было каробак, іншага хламу, каб было сабраны смецце", — сказаў ён BNS. "Мэта — і сацыяльная, і ў тым, каб прывесці тэрыторыі ў парадак, а таксама забяспечыць дабрабыт бездаглядных жывёл", — дадаў прадстаўнік самакіравання.
Паводле яго слоў, штогод плануецца будаваць па 30 такіх будак, на гэта прадугледжана 10 000 еўра ў год. Кампанія, якая выйграла конкурс на гэтую суму, таксама павінна прыглядаць за гэтымі будкамі, і, калі спатрэбіцца, рамантаваць іх. Паводле слоў Моркунаса, больш за ўсё месцаў для кармлення катоў у спальных раёнах — Фабійонішкес, Шэшкіне. "Месцы (для будак) выбіраюць, каб яны былі далей ад дзіцячых гульнявых пляцовак, лячэбных устаноў, шматкватэрных дамоў. Людзі могуць звяртацца ў самакіраванне, напісаць заяўку з адрасам, дзе яны хацелі б карміць бездаглядных катоў. Тады наш дэпартамент выбірае канкрэтнае месца, дзе гэта можна будзе зрабіць, выпісваецца афіцыйны дазвол", — распавёў Й.Моркунас. Паводле яго слоў, будкі для катоў ужо ўстанавіла Клайпедскае самакіраванне.