У Сербіі працягваюцца шматтысячныя дэманстрацыі
У дэманстрацыі ў Бялградзе удзельнічала некалькі тысяч чалавек. Акцыі пратэсту ў сталіцы праходзяць шостую суботу запар. Хваля выступаў распачалася пасля нападу на апазіцыянера Борка Стэфановіча.
У сталіцы Сербіі Бялградзе ў суботу, 12 студзеня некалькі тысяч чалавек ізноў прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць палітыкі прэзідэнта Аляксандра Вучыча. Дэманстранты прайшлі па цэнтральнай частцы горада, выкрыкваючы лозунгі "Здрада!" і "Вучыч — злодзей", піша мясцовае выданне Danas. Дэманстрацыі адбыліся ў шэрагу іншых гарадоў краіны, паведамляе дзяржаўны тэлеканал RTS.
Пратэсты ў сербскай сталіцы праходзяць шостую суботу запар. Падставай для правядзення першай масавай акцыі 8 снежня стала жорсткае збіццё лідэра Левай партыі апазіцыянера Борка Стэфановіча, тое, што адбылося ў горадзе Крушевац на поўдні Сербіі. 23 лістапада палітыку нанеслі ўдары жалезным дубцом, у выніку чаго ён атрымаў цяжкія траўмы.
Дэманстрацыі сталі самымі значнымі пратэстамі з вясны 2017 года, калі ў знак пратэсту супраць абрання Вучыча прэзідэнтам на вуліцы Сербіі выйшлі дзясяткі тысяч маладых людзей. Чарговая акцыя пратэсту запланаваная на 16 студзеня 2019 году — гадавіну забойства сербскага палітыка Олівера Іванавіча, аднаго з лідэраў косаўскіх сербаў.
dw.com