У расійскай калоніі, дзе вязні паведамілі пра катаванні, знайшлі мёртвымі дваіх арыштантаў
У Забайкальскі папраўчай калёніі №5, супрацоўнікаў якой нядаўна абвінавацілі ў катаваннях, памерлі двое зняволеных, паведамляе Радыё Свабода.
Іх целы былі знойдзеныя 7 жніўня на тэрыторыі вытворчай зоны калоніі.
Як паведамілі ва ўпраўленні Федэральнай службы выканання пакаранняў па Забайкальскім краі, пры аглядзе целаў бачных прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Ведамства праводзіць праверку.
На пачатку жніўня зняволеныя ПК №5 Аляксандр Нохрын і Яўген Афанасьеў распавялі праваабаронцам пра катаванні з боку супрацоўнікаў калоніі. Па іх словах, 7 ліпеня, засмучаныя паразай зборнай Расеі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету па футболе, супрацоўнікі збівалі асуджаных і катавалі іх электрашокерам. Норхін таксама паведаміў, што ад супрацоўнікаў моцна пахла алкаголем.
Пазней з'явілася інфармацыя аб збіцці яшчэ аднаго асуджанага – Міхаіла Калманава. Паводле яго слоў, супрацоўнікі калоніі катавалі яго ў памяшканні бібліятэкі каля 20 хвілін, ужываючы чатыры электрашокеры адначасова. Затым, як сцьвярджае Калманаў, яго правялі праз «жывы калідор» і яшчэ раз збілі. На мэдаглядзе ў зняволенага дыягнаставалі параарбітальную гематому і шматлікія кровападцёкі.
Пазней на Калманава завялі справу «аб дэзарганізацыі дзейнасці ўстановаў, якія забяспечваюць ізаляцыю ад грамадства». Па версіі следства, зняволены сам напаў на супрацоўніка калоніі з лязом брытвы.