У Мексіцы на рынку ўзарваліся 300 тон феерверкаў
Зменшага 29 чалавек загінулі ў выніку выбуху феерверкаў на рынку ў мексіканскім горадзе Тульцепек. Пра гэта паведаміў губернатар штата Мехіка. 26 чалавек загінулі на месцы, яшчэ трое памерлі па дарозе ў бальніцу. Колькасць параненых перавышае 70 чалавек, яшчэ 100 прапалі без вестак.
«Мы
знаходзіліся ў сектары, дзе прадаецца сантэхніка, калі адбыўся выбух у краме ў
канцы гандлёвага шэрагу, —
распавядае сведка. — Затым
выбухі ўзнікалі адзін за адным. Многія людзі сталі падаць. Яны беглі і падалі.
На вуліцу сыпаліся кавалкі бетону і цэглы».
Горад Тульцепек — адзін з галоўных цэнтраў вытворчасці піратэхнікі ў Мексіцы, а рынак «Сан-Пабліта», на якім адбыўся выбух — цэнтр яе продажу. На ім размяшчалася больш за 300 крам, дзе гандлявалі феерверкамі. 290 з іх знішчана. Паведамляецца, што на рынку было складзіравана 300 тон піратэхнікі.
Выбухі і пажары адбываліся на «Сан-Пабліта» і раней, самыя буйныя — у 2005 і 2006 гадах. Тады пацярпелі дзясяткі чалавек, але ніхто не загінуў.