У маскоўскім аэрапорце, дзе чакаюць Навальнага, жорсткія затрыманні

Затрыманні пачаліся раніцай, узмацніліся ўвечары.


У маскоўскім аэрапорце Ўнукава, куды павінен прыляцець апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, з'явіліся АМАП і паліцыя, пачаліся жорсткія затрыманні. Людзі крычаць «Фашысты!». У жывым эфіры затрымалі журналіста «Дождя» Эдуарда Бурмістрава.