У Марыупалі расійскія войскі разбамбілі радзільню і дзіцячую бальніцу
Першы намеснік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны Вячаслаў Аброськін напісаў у сваім Facebook, што расейскія акупанты анеслі артылерыйскі ўдар па радзільні, які знаходзіцца ў Марыупалі.
«Расійскія акупанты нанеслі артылерыйскі ўдар па радзільні №2 у Марыупалі. Па словах відавочцаў, радзільні больш не існуе, шмат параненых і забітых жанчын. Расійцы, вы будзеце гарэць у пекле», — напісаў Аброськін.
Акрамя таго, прэс-служба Марыупальскія гарадскога савета паведаміла, што акупанты скінулі некалькі бомбаў на дзіцячую бальніцу, перадае УНІАН.
«Цяпер расійскія акупацыйныя войскі скінулі некалькі бомбаў на дзіцячую лякарню. Разбурэнні каласальныя. Корпус медыцынскай установы, дзе яшчэ нядаўна лячыліся дзеці, цалкам разбураны. Інфармацыя аб пацярпелых дзецях удакладняецца. Ніколі не забудзем! Ніколі не даруем гэтым падонкам!», — гаворыцца ў заяве.