У Каліфорніі прынялі новыя законы па абароне жывёл
Такая інфармацыя размешчана на сайце губернатара Каліфорніі Гэвіна Ньюсама
Губернатар Гэвін Ньюсам падпісаў закон па барацьбе з жорсткім абыходжаннем і прасоўванні дабрабыту жывёл. Гэта першае ў краіне заканадаўства, якое забараняе продаж новых футравых вырабаў, забараняе выкарыстоўваць жывёл, такіх як сланы і мядзведзі, у цыркавых актах, і забараняе паляваць альбо забіваць кабаноў у Каліфорніі.
«Каліфорнія лідзіруе ў сферы дабрабыту жывёл, і сёння лідарства ўключае забарону на продаж футра, — сказаў губернатар. — Але мы робім больш за тое. Мы робім заяву ўсяму свету, што прыгожым дзікім жывёлам, як мядзведзям і тыграм, няма месца на правадах трапецыі і скачках праз полымя. Відэаролікі на YouTube паказваюць жорсткасць, з якой гэтых жывёл навучаюць рабіць небяспечныя трукі. Гэта вельмі трывожна».
Губернатар таксама падпісаў закон, які забараняе ўжываць у цырках мядзведзяў, тыграў, сланоў, малпаў і іншых дзікіх жывёл.
Забарона выкарыстоўваць жывёл у цырках існуе ў 45 краінах свету.
Паводле замежнай прэсы