Свініна ў Польшчы патаннела на 15-20% праз эмбарга Мытнага саюза

Эмбарга на ўвоз свініны з Еўрасаюза ў краіны Мытнага саюза выклікала падзенне цэнаў на гэты від мяса ў Польшчы на 15-20%, паведаміў старшыня галіновага саюза «Польскае мяса» Вітальд Хаінскі.



obraz_plakat_tusza_wieprzowa_polska_wieprzowina.jpg

«Кошты ўпалі на 15-20%. Як сітуацыя будзе складвацца далей, залежыць ад таго, якія крокі зробіць Еўрапейская камісія. Мы спадзяемся, што Брусэль задзейнічае наяўныя ў яго распараджэнні інструменты. Гаворка ідзе аб субсідыяванні вытворчасці і экспарту ў трэція краіны», — сказаў ён.
Польшча ў 2013 годзе імкліва нарошчвала экспарт свініны, у першую чаргу за кошт краін Мытнага саюза. Калі ў 2012 годзе польскі экспарт свініны склаў 316 тысяч тон, то ў 2013 годзе, паводле папярэдніх ацэнак, ён дасягнуў 550 тысяч тон. Вытворцы, якія сутыкнуліся з падзеннем цэнаў, пачалі пошук альтэрнатыўных рынкаў. У прыватнасці, плануецца пашырыць сваю прысутнасць на рынку Кітая, Японіі, Паўднёвай Карэі.
Нягледзячы на тое, што вялікая частка інвестыцыйных праектаў была рэалізаваная пасля ўступлення ў Еўрасаюз, частка прадпрымальнікаў пачала ўкладваць грошы ў пашырэнне вытворчасці з прыцэлам на рынак Расіі і Беларусі. «Гэтыя праекты будуць замарожаныя да высвятлення сітуацыі», — сказаў Хаінскі.
afn.by