Расійскія войскі абстрэльваюць жылыя раёны Севераданецка і Лісічанска
Расійскія акупанты працягваюць абстрэльваць ўкраінскія гарады. У Луганскай вобласці вайскоўцы б'юць па жылых раёнах, мясцовыя ўлады заклікаюць усіх пайсці ў сховішчы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна, спасылаючыся на заяву кіраўніка Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Гайдая.
"У вобласці сітуацыя стабільна-напружаная, нашы Узброеныя сілы Украіны трымаюць абарону, наносяць ўдары ў адказ. Акупанты абстрэльваюць жылыя кварталы. На жаль, ёсць параненыя. Цалкам расстрэльваюць усе населеныя пункты, засталося 20–30% дамоў", — заявіў Сяргей Гайдай.
Паводле www.rbc.ua