Расійскі МЗС: «ДНР», «ЛНР» і акупаваныя Херсонская і Запарожская вобласці ўвайшлі ў Саюзную дзяржаву
Так званыя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі, а таксама акупаваныя часткі Херсонскай і Запарожскай абласцей пасля «ўваходжання» ў склад Расіі сталі часткай Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю ТАСС дырэктар другога дэпартамента СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук.
![62ef1896_c2e4_4c50_b139_29748af2c178_w408_r1_s.jpg 62ef1896_c2e4_4c50_b139_29748af2c178_w408_r1_s.jpg](/img/v1/images/62ef1896_c2e4_4c50_b139_29748af2c178_w408_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Крым
з'яўляецца неад'емнай часткай не толькі Расіі, але і Саюзнай дзяржавы Расіі і
Беларусі. У дамове 1999 года аб яго стварэнні сказана, што «тэрыторыя
Саюзнай дзяржавы складаецца з дзяржаўных тэрыторый дзяржаў-удзельніц»,
якія ў сваю чаргу вызначаюцца іх канстытуцыямі. Гэта значыць, што Рэспубліка
Крым, Севастопаль, а таксама новыя рэгіёны Данбаса і Прыазоўя пасля ўступлення
ў склад Расіі сталі часткай Саюзнай дзяржавы», — сказаў чыноўнік.
Палішчук
адзначыў, што Беларусь развівае супрацоўніцтва з Крымам і Севастопалем, перш за
ўсё ў гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай і турыстычнай сферах. «У Крыме прадаюцца беларускія тавары, а грамадзяне Беларусі адпачываюць на
паўвостраве нароўні з расійцамі», — дадаў ён.
З 23 па 27
верасня ў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», а таксама на захопленых акупантамі тэрыторыях Запарожскай і
Херсонскай абласцей прайшлі «рэферэндумы» па пытанні ўваходжання ў склад Расіі.
Па выніках карыкатурнага галасавання Масква абвясціла аб далучэнні гэтых зямель да РФ.
Гэтыя «рэферэндумы» на сёння прызнаныя толькі адной, акрамя самой Расіі, дзяржавай — Паўночнай Карэяй.
![Пуцін заявіў, што Беларусь і Расію падштурхоўваюць паскорыць аб'яднанне Пуцін заявіў, што Беларусь і Расію падштурхоўваюць паскорыць аб'яднанне](/img/v1/images/2747016.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)