Помнік затануламу расійскаму караблю адкрылі — але яго гібель Мінабароны РФ так і не прызнала
У Севастопалі адкрылі помнік экіпажу буксіра «Васіль Бех». Мінабароны РФ пра страту гэтага карабля афіцыйна так і не паведаміла. А палдчас адкрыцця помніка ва ўсіх прысутных забралі тэлефоны і забаранілі рабіць фота.
У Севастопалі на тэрыторыі вайсковай часткі ВМФ Расіі адкрыты помнік экіпажу буксіра «Васіль Бех». Гэты карабель, як абвяшчала камандаванне УСУ, быў знішчаны ўдарам ракеты, запушчанай украінскімі вайскоўцамі, у сярэдзіне чэрвеня 2022 года. «Васіль Бех» дастаўляў боепрыпасы, зброю і вайскоўцаў на востраў Змяіны недалёка ад Адэсы, калі той быў заняты расейскімі вайскоўцамі.
Пра адкрыццё помніка, піша «Агенцтва», паведаміў Дзмітрый Шкрабец, бацька аднаго з загінулых матросаў крэйсера «Масква». Помнік, распавёў ён, знаходзіцца на тэрыторыі вайсковай часткі аварыйна-выратавальнага атрада Чарнаморскага флоту. На цырымоніі адкрыцця, па словах Шкрабца, весці фотаздымкі дазволілі толькі прэс-службе ВМФ, а ў гасцей адабралі тэлефоны. У распараджэнні Шкрабца аказалася фота, зробленае да адкрыцця помніка.
Шкрабец таксама паведаміў, што чальцам экіпажа буксіра, якія выжылі, і сваякам загінулых спатрэбілася амаль дзевяць месяцаў для таго, каб улады прызналі, што «Васіль Бех» удзельнічаў у «Спецыяльнай ваеннай аперацыі». Адзін з тых, хто выжыў з экіпажа, па словах суразмоўцы «Агенцтва», распавёў, што да гэтага часу не атрымаў выплат, якія належаць удзельнікам баявых дзеянняў.
Камандаванне Чарнаморскага флоту ў сваіх паказаннях сцвярджала, што экіпаж буксіра добраахвотна адправіўся ў зону «спецаперацыі», без распараджэнняў кіраўніцтва Чарнаморскага флоту, распавядаў Шкрабец са спасылкай дакументы, якія бачыў на ўласныя вочы.
Зрэшты, як высветлілася, нават прызнання пакуль недастаткова: экіпаж буксіра да гэтага часу не можа дамагчыся выплат, бо не выдадзены ўказ Пуціна пра сацгарантыі для цывільнага персаналу Мінабароны. Нягледзячы на гэта, у ваенных дзеяннях на баку РФ прымаюць удзел шмат караблёў з грамадзянскай экіпажам ад аварыйна-выратавальнага атрада і атрада караблёў забеспячэння Чарнаморскага флоту, адзначыў ён. І ўсе яны ўдзельнікамі так званай “спецаперацыі” пакуль не лічацца.
На борце «Васіля Беха», са слоў Шкрабца, знаходзіліся 9 цывільных чальцоў экіпажа і 14 вайскоўцаў. З іх сямёра цывільных і чацвёра вайскоўцаў загінулі. Мінабароны РФ афіцыйна так і не прызнала страту буксіра.
Ватра згадаць, што ў красавіку 2022-га Чарнаморскі флот страціў флагманскі крэйсер «Масква», па ім быў нанесены ўдар украінскімі ракетамі «Няптун». Афіцыйна Мінабароны РФ сцвярджала, што экіпаж быў цалкам эвакуяваны. Аднак сваякі маракоў, якія знаходзіліся на борце крэйсера, паведамлялі, што многія чальцы экіпажа зніклі без вестак або загінулі. Сярод іх быў і Дзмітрый Шкрабец, у якога на крэйсеры служыў сын.
Афіцыйна Мінабароны РФ прызнала гібель аднаго чалавека і 27 маракоў абвясціла зніклымі без вестак (пазней іх прызналі загінулымі, у тым ліку і праз суд).
Нагадаем, як пісаў НЧ, Дзмітрый Шкрабец, бацька салдата тэрміновай службы Ягора Шкрабца, які праходзіў службу на крэйсеры «Масква» і быў абвешчаны зніклым без вестак, доўга спрабаваў высветліць, дзе яго сын, што знік падчас затаплення крэйсера. Ён атрымаў шмат афіцыйных папер, сярод іх і тая, што крэйсер «Масква» не браў удзел у вайне супраць Украіны і «не быў уключаны ў пералік вайсковых злучэнняў і частак, якія прыцягваюцца да ўдзелу ў спецыяльнай вайсковай аперацыі».
Паводле t.me/agentstvonews, meduza.io