Пад Адэсай у час шторму перакуліўся прагулачны карабель — 14 чалавек загінулі

17 кастрычніка каля Затокі (недалёка ад Адэсы) перакуліўся прагулачны карабель «Івалга». На борце было 36 чалавек, з іх 14 — патанулі.



0d771698_b4cc_494d_a169_c82225ffef31_w640_r1_s.jpg

Па факце аварыі міліцыя пачала крымінальную вытворчасць па частцы 3 артыкула 276 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага, воднага або паветранага транспарту.

Па папярэдніх дадзеных прычынай аварыі стала перагрузка судна.
 

"Быў вялікі шторм, мы ўжо вярталіся ў порт і ён проста перакуліўся," — распавялі людзі, якія змаглі выратавацца.

Капітан "Івалгі" затрыманы.

18 кастрычніка ў Адэскай вобласці аб'яўлены дзень жалобы.

Паводле УНІАН