На Google Street View з'явіліся панарамы з МКС
На панарамах Google Street View з'явіліся фатаграфіі з Міжнароднай касмічнай станцыі.
Функцыя Google Street View дае карыстальніку магчымасць праглядаць панарамы, прывязаныя да мапаў у Google Maps і Google Earth. Звычайна ў Street View ўключаны панарамы, знятыя з дарог агульнага карыстання, аднак часам у сэрвісе з'яўляюцца здымкі розных характэрных аб'ектаў.
У гэты раз калекцыя панарам Google папоўнілася фатаграфіямі, зробленымі на борце МКС бортінжынерам Томасам Песке. На панарамах можна ўбачыць станцыю і «пагуляць» па ёй знутры, зазірнуць у жылыя і працоўныя модулі і нават паглядзець на Зямлю з модуля «Купал». Характэрныя аб'екты забяспечаныя падказкамі, клікнуўшы на якія карыстальнік можа прачытаць дадатковую інфармацыю аб дадзеным месцы.
Раней Google дадала ў панарамы вулканы Вануату, старажытныя горады Петру і Джэраш, запаведнік у Кеніі, нацыянальны парк Галапагоскія выспы, турыстычныя маршруты Мадагаскара і падводныя лакацыі. Акрамя таго, у Street View з'явіліся вертыкальныя маршруты — панорама узыходжання на гару Эль-Капітан і панарама гары Манблан, і нават панарама чыгуначнага макета Miniatur Wunderland.
Паводле nplus1.ru