Мэр Прагі выступіў на акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі і адаслаў ліст зняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай
У сталіцы Чэхіі сёння прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі незалежнымі журналістамі, у якой узялі ўдзел актывісты беларускай дыяспары і жыхары Прагі, салідарныя з беларускім народам, паведамляе «Радыё Свабода».
Мэр Прагі Здэнек Гржыб выказаў падтрымку беларускім незалежным журналістам, нагадаў, што забароненая «Беларуская асацыяцыя журналістаў», а супрацоўнікі СМІ, у тым ліку інтэрнэт-выданняў, падвяргаюцца пераследу. Мэр Прагі паведаміў, што сёння адаслаў ліст салідарнасці зьняволенай супрацоўніцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай, заўважыўшы, што ліст «мае мала шанцаў прайсці праз турэмную цэнзуру».
Салідарнасць з супрацоўнікамі незалежных беларускіх СМІ выказаў ікіраўнік Міжнароднага аддзела адміністрацыі прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Пэтр Перунчык. Актывіст беларускай дыяспары Яўген Сідорык зачытаў ліст ад кіраўніцтва «Беларускай асацыяцыі журналістаў».