Латвія. Новы гаспадар кватэры знайшоў архіў чэкіста з таямніцамі пра рэпрэсіі да нелаяльных савецкай уладзе

Новы гаспадар кватэры знайшоў архіў чэкіста з таямніцамі пра "чысткі" ў Латвіі і Літве.



archiu_cekista.jpg

Пакупнік кватэры, разграбаючы пакінутыя папярэднімі гаспадарамі рэчы, наткнуўся на папку, якая належала іх сваяку. Як вынікае з папер, былы супрацоўнік КДБ у 80-х гадах вырашыў выкласці на паперы свой удзел у розных таемных аперацыях 1947–1953 гадоў па знішчэнні бандаў і нелаяльных савецкай уладзе персон, паведамляе delfi.lv.

Новы ўладальнік кватэры перадаў знаходку Латвійскаму аб'яднанню юрыстаў. Тыя вывучылі дакументы, адрасаваныя вышэйшаму кіраўніцтву КДБ, і высветлілі, што чэкіст хацеў атрымаць статус ветэрана і розныя прывілеі, таму напісаў падрабязны даклад аб сваёй працы ў Латвіі пасля Другой сусветнай вайны.

У паперах рэгулярна адзначаецца фізічная ліквідацыя "антысавецкіх бандфарміраванняў". Ваяваў аўтар і супраць латышскіх і літоўскіх партызан, паведамляе Латвійскае тэлебачанне.