Кантрабандысты рэкламуюць новы маршрут для мігрантаў
У сацыяльных сетках кантрабандысты рэкламуюць новы маршрут у Еўрасаюз.

Яны прапануюць патрапіць у ЕС не праз Грэцыю, а праз Італію. Адпаведныя абвесткі размясцілі ў Facebook кантрабандысты, якія дзейнічаюць з Турцыі.
Адпраўленне першага судна ў Італію анансуецца ў гэтыя выходныя. Месца для аднаго чалавека будзе каштаваць $ 4 тыс. — у чатыры разы даражэй у параўнанні з ранейшым маршрутам з Турцыі ў
Грэцыю.
Рэагуючы на абвестку, некаторыя ўцекачы ўзнялі пытанне магчымага махлярства, паколькі дзясяткі іншых патэнцыйных мігрантаў пацярпелі ў мінулыя гады ад дзеянняў людзей, што абяцалі зладзіць
дастаўку ў ЕС.
У адказ аўтар абвесткі запэўніў, што грошы будуць перадавацца трэцяму боку, якому давяраюць, як кантрабандысты, так і пасажыры. Летась больш за мільён уцекачоў прыбылі ў Еўразвяз праз Міжземнае
мора.
Паводле belsat.eu