Еўрамайдан падтрымлівае 50% украінцаў, Антымайдан — 27%
Палова жыхароў Украіны падтрымлівае акцыі пратэсту Еўрамайдану, а 27% падтрымліваюць Антымайдан.
Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Фонду Дэмініцыятывы і Цэнтра Разумкова.
Аднак гэта стаўленне рознае ў розных рэгіёнах: у Заходнім рэгіёне падтрымліваюць - 80%, не падтрымліваюць - 7%, у Цэнтры, адпаведна, - 63 % і 28%, на Поўдні падтрымліваюць - 20%, не
падтрымліваюць - 71%, на Усходзе, адпаведна, - 30% і 65%.
У акцыях пратэсту ў Еўрамайдану найбольш актыўна ўдзельнічалі жыхары Захаду - 26%, Цэнтра - 15% (у Кіеве - 39 %) і значна менш - на Поўдні (5.5 %) і Усходзе (3%).
Аднак стаўленне да гэтых акцый розны ў розных рэгіёнах Украіны.
Яно выразна негатыўнае на Захадзе (89 % не падтрымліваюць, 3% падтрымліваюць і ў Цэнтры (75 % і 14% адпаведна) і пераважна станоўчае на Поўдні (падтрымліваюць 54%, не падтрымліваюць 22% ) і на
Усходзе (падтрымліваюць - 43 %, не падтрымліваюць 38%).
У акцыях Антымайдану ўдзельнічала нязначная частка насельніцтва Украіны: 0,6 % - на Захадзе, і амаль па 3% у Цэнтры, на Поўдні і Усходзе.
Патрабаванні Еўрамайдану падтрымліваюць 45%, не падтрымліваюць 36 % (астатнія не вызначыліся).
Нягледзячы на рознае стаўленне да Еўрамайдану і Антымайдану, насельніцтва салідарна у тым, што патрабуецца правядзенне Круглага стала перамоў улады і апазіцыі (73 % жыхароў Захаду, 64% - Цэнтра,
80% - Поўдня і 78 % - Усходу).
Даследаванне праведзена Фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучэріва»і сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова з 20 па 24 снежня 2013 года.
Апытана 2010 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў ва ўсіх рэгіёнах Украіны. Тэарэтычная хібнасць выбаркі - 2,3 %.
pravda.com.ua