HIMARS у справе: да 600 загінулых адным ударам УСУ па будынку з мабілізаванымі

На момант знішчэння акупанты знаходзіліся ў будынку ПТВ-19.

makeeuka.webp

У навагоднюю ноч у Данецкай вобласці было знішчана да 600 расійскіх акупантаў.
Як паведамляе Упраўленне стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны ў Telegram, удар быў нанесены па мабілізаваных у часова акупаванай Макееўцы.
Адзначаецца, што мабілізаваных расійцаў размясцілі ў будынку прафтэхвучэльні №19.

Будынак вучэльні зверху, тое што засталося - знізу

Будынак вучэльні зверху, тое што засталося - знізу

Будынак цалкам знішчаны.
Пры гэтым генштаб УСУ ў сваіх зводках за 1 студзеня аб падзеях у Макееўцы нічога не паведамляў.
Аднак аб нападзе — без падрабязнасцей аб загінулых — напісалі расійскія дзяржаўныя СМІ, а таксама так званыя «ваенкары».
Кіраўнік «Вагнера» Прыгожын 1 студзеня палічыў патрэбным апубкаваць шакавальна натуралістычнае відэа свайго візіту ў морг, куды звозяць загінулых расійцаў.

makeeuka_3.jpg

«Іх кантракт скончаны. Паедуць дамоў — праз тыдзень. У Новы год усе працуюць», — сказаў Прыгожын, гаворачы з журналістамі, якіх прывёз з сабой, у памяшканні, напоўненым чорнымі пластыкавымі пакетамі з целамі.
Гэта супала з інфармацыяй пра знішчальны ўдар «Хаймарсаў» па Макееўцы.