Германія. Сатырык хоча стаць канцлерам

Олівер Марыя Шміт, рэдактар вядучага нямецкага сатырычнага часопісу «Titanik», сябра нямецкай сатырычнай партыі, якая так і называецца — PARTEI (Партыя), афіцыйна абвясціў пра пачатак выбарчай парламенцкай кампаніі (нагадаем, што выбары ў бундэстаг пройдуць у верасні).



schriftsteller_oliver_maria_schmitt_ehemaliger_chefredakteur_des.jpg

Олівер Марыя Шміт,

У выпадку перамогі менавіта Олівер стане новым канцлерам Германіі. PARTEI таксама можна расшыфраваць як Партыя за працоўныя месцы, прававую дзяржаву, абарону жывёл, інтарэсы эліты і базісныя дэмакратычныя ініцыятывы. Увогуле, на выхадкі PARTEI раней можна было б і не звяртаць ніякай увагі. Усе папярэднія кампаніі партыі ўяўлялі сабой багемныя акцыі ні столькі з мэтай набраць галасы, колькі дзеля таго, каб рэкламаваць свой «Titanik». Адсюль і сціплыя вынікі: 0,2–0,3 працэнта.

Аднак у часы крызісу, які выклікаў хвалю недаверу да старых партыі, да праекту Шміта і яго ініцыятывы сталі ставіцца больш сур’ёзна. Асабліва ўразіў публіку вынік выбараў мэра Франкфурту ў мінулым годзе, калі кандыдата ад PARTEI атрымаў 1,8 працэнта. Левыя партыі баяцца, што ўвосень PARTEI, за якую галасуюць моладзь і людзі левых поглядаў, зможа зноў набраць больш за адзін працэнт. У выніку зялёным і эсдэкам можа не хапіць у парламенце мандатаў для фармавання ўрадавай большасці.