Фінляндыя падала пазоў на «Газпром»
Фінская кампанія Gasum Oy падала пазоў у Стакгольмскі арбітраж з патрабаваннем перагледзець цэны на экспарт газу.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы кампаніі па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці.
Gasum патрабуе перагледзець цану на прыродны газ, які пастаўляецца ў Фінляндыю, і змяніць формулу цаны, знізіць ўзровень «take-or-pay» або, альтэрнатыўна, знізіць гадавыя
кантрактныя колькасці да ўзроўню, роўнага агульнай колькасці прыроднага газу, якая можа знаходзіцца ў звароце на фінскім рынку з улікам цаны, вызначанай арбітражным трыбуналам.
«Газпром экспарт» павінен на працягу 30 дзён вызначыцца з кандыдатурай свайго арбітра.
Gasum Oy займаецца імпартам і размеркавання прыроднага газу ў Фінляндыі. У мінулым годзе краіна закупіла ў Расіі 3,110 млрд кубаметраў прыроднага газу.
Паводле "Нашай Нівы"