Да 10 гадоў за адмову ваяваць. Пуцін падпісаў закон, які дазваляе жорстка караць за ўхіленне ад мабілізацыі
Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб узмацненні жорсткасці пакарання за злачынствы супраць вайсковай службы ў перыяд мабілізацыі і ва ўмовах узброенага канфлікту, а таксама аб увядзенні крымінальнага пакарання за добраахвотную здачу ў палон і марадзёрства.
![656ee2d8_0d17736179bd65ddb5835b62dceb5971.jpg 656ee2d8_0d17736179bd65ddb5835b62dceb5971.jpg](/img/v1/images/656ee2d8_0d17736179bd65ddb5835b62dceb5971.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Закон быў у экстраным парадку прыняты Дзярждумай 20 верасня,
напярэдадні абвяшчэння ў Расіі мабілізацыі.
Папраўкі, у прыватнасці, робяць больш жорсткім пакаранне за
самавольнае пакіданне часткі, невыкананне загаду і дэзерцірства ў перыяд
мабілізацыі.
За адмову ад удзелу ў ваенных дзеяннях законам прадугледжана
да трох гадоў пазбаўлення волі, а калі такая адмова пацягнула «цяжкія
наступствы» — да 10 гадоў. Такі ж тэрмін прадугледжаны за невыкананне загаду.
![Пуцін адхіліў просьбу сваіх салдат аб адступленні ад Херсона NYT: Пуцін забараніў сваім генералам адступаць ад Херсона](/img/v1/images/59651cc_8813344_gettyimages_1242219443.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводле «Медузы».