ЦВК: яўка на мясцовых выбарах большая, чым на парламенцкіх у 2012 годзе

За першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў прагаласавала 3,82% выбарцаў: у Магілёўскай вобласці — 4,39% выбарцаў, у Мінску — 4,35%, у Віцебскай вобласці — 4,29%, у Гомельскай — 3,89%, Мінскай — 3,4%, у Брэсцкай — 3,37%, Гродзенскай — 2,91%. 



azojy0_w465h262.jpg

Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, на высокую яўку паўплывалі актыўнае асвятленне выбарчай кампаніі ў СМІ і інфармацыйныя матэрыялы, якія камісіі падалі выбарцам, перадае БелаПАН.


Калі верыць намесніку старшыні ЦВК, то на мясцовых выбарах 2014 года яўка на датэрміновае галасаванне перавышае такую падчас парламенцкіх выбараў 2012 года. Тады, як паведамляў Тэлеграф, у першы дзень датэрміновага галасавання ўдзельнічалі 3% выбарцаў Беларусі. Больш за ўсё выбарцаў прагаласавалі ў Магілёўскай вобласці — 3,4%, у Гомельскай і Віцебскай абласцях — па 3,3%, у Мінску — 3,2%, у Мінскай вобласці — 2,6%, у Брэсцкай — 2,5%, у Гродзенскай — 2,4%.

telegraf.by