Больш за паўмільёна брытанцаў падпісалі петыцыю за новы рэферэндум аб «брэксіце»

Больш 555 тысяч чалавек падпісалі петыцыю за правядзенне паўторнага рэферэндуму аб членстве Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім Саюзе, паведамляе BBC.

160624153656_eu_and_uk_flags_624x351_bbc.jpg


У петыцыі, размешчанай на сайце парламента краіны, брытанцы просяць увесці ў дачыненні да рэферэндуму аб членстве краіны ў ЕС новае правіла.
Згодна з гэтай прапановай, паўторны рэферэндум павінен праводзіцца, калі яўка была ніжэй за 75% або калі доля тых, хто прагаласаваў за ці супраць выхаду краіны з ЕС складае менш за 60%.
Парламент абавязаны разглядаць любую пэтыцыю, якая збярае больш за 100 тысяч подпісаў. Урад Вялікабрытаніі, у сваю чаргу, павінны ў абавязковым парадку адказваць на петыцыі, набіраючыя больш за 10 тысяч подпісаў.
На сайце Change.org крыху больш за 100 тысяч галасоў набрала петыцыя да мэра Лондана Садзіка Хана з просьбай абвясціць Лондан незалежным горадам, які мог бы ўвайсці ў склад ЕС.