Блакаванне рахункаў і забарона на ўезд: да санкцый ЕС далучылася Швейцарыя
Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрасаюза і ўвяла санкцыі ў дачыненні да 40 беларускіх чыноўнікаў, паведамляе Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных справах Швейцарыі.

Санкцыі, што ўключаюць у сябе блакаванне рахункаў і забарону на ўезд у краіну, пачалі дзейнічаць з 13 кастрычніка.
40 асоб былі дададзеныя ў санкцыйны спіс Швейцарыі, які дзейнічае з 2006 года. У абноўлены спіс увайшлі кіраўнік МУС Юрый Караеў, яго намеснікі і іншыя сілавікі, былы кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык і яго намеснікі, былы генпракурор Аляксандр Канюк, кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына і іншыя чальцы ЦВК.
Паводле REFORM.by