Бацькі Міхаіла Жызнеўскага атрымалі за сына ордэн Героя Нябеснай Сотні з рук Парашэнкі

Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка ўзнагародзіў ордэнамі Герояў Нябеснай Сотні трох замежнікаў — Міхаіла Жызнеўскага з Беларусі і Зураба Хурцію і Давіда Кіпіані з Грузіі, якія загінулі падчас Рэвалюцыі Годнасці.



31662.jpg

Адпаведны дакумент Пётр Парашэнка падпісаў падчас сустрэчы з бацькамі Міхаіла Жызнеўскага, якім перадаў узнагароду іх сына, паведамляе прэс-служба ўкраінскга прэзідэнта.

Кіраўнік Украіны падзякаваў сям’ю за тое, што выхавалі героя, памяць аб якім назаўжды застанецца ў сэрцах украінцаў.

«Ваш сын сапраўды герой. Ён аддаў самае каштоўнае — сваё жыццё. І аддаў яе не толькі за свабоду Украіны, але і за тое, каб была дэмакратыя і свабода ва ўсёй Еўропе і ва ўсім свеце», — адзначыў Парашэнка.

У сваю чаргу, маці Міхаіла Жызнеўскі распавяла, што ў Беларусі яе сына лічаць «бандытам і нацыстам», а на яго магіле невядомыя пастаянна зрываюць украінскі сцяг.

Яна выказала надзею, што званне Героя Украіны дазволіць змяніць стаўленне да Міхаіла Жызнеўскі.

Парашэнка нагадаў, што для загінуўшых герояў «Рэвалюцыі Годнасці» была адмыслова заснаваная ўзнагарода — ордэн Герояў Нябеснай Сотні. Тым не менш, Парашэнка запэўніў, што робіць усё магчымае для таго, каб Міхаіл Жызнеўскі атрымаў званне Героя Украіны.

Сённяшні закон не дазваляе ўручаць гэтую ўзнагароду замежнікам, і патрэбна адпаведнае рашэнне Вярхоўнай Рады, каб гэтую сітуацыю змяніць. Парашэнка спадзяецца, што новы парламент прыме неабходныя змены ў заканадаўства.