ААН баіцца маштабнага голаду з-за пандэміі каронавіруса

ААН папярэджвае пра небяспеку маштабнага голаду з-за пандэміі каронавіруса. Паводле ацэнках ААН, ужо цяпер ва ўсім свеце галадаюць звыш 820 мільёнаў чалавек.

Раздача харчавання і вады ў Емене

Раздача харчавання і вады ў Емене

Крызіс, выкліканы пандэміяй каронавіруса, пагражае яшчэ больш абвастрыць сітуацыю, паведамляе www.dw.com.  

Сусветная харчовая праграма (World Food Programme — WFP) прагназуе маштабны голад з-за пандэміі новага каронавіруса SARS-CoV-2. «Мы сур'ёзна б'ём трывогу. Мы асцерагаемся, што нас чакае па-сапраўднаму вялікі крызіс», — заявіла прадстаўнік берлінскага філіяла WFP Беціна Люшэр (Bettina Lüscher) у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву epd, якое было апублікаванае ў пятніцу, 3 красавіка.

Паводле яе слоў, ужо цяпер WFP аказвае неадкладную гуманітарную дапамогу 87 мільёнам ​​чалавек больш чым у 80 краінах, пры гэтым праца гуманітарнай арганізацыі ўсё больш ускладняецца з-за войнаў, кліматычных зменаў, засух і паводак. Цяпер жа да гэтага дадалася і пандэмія каронавіруса. 

Беспрэцэдэнтная па складанасці сітуацыя

«З-за каронавіруса, які патрапіў амаль ва ўсе афрыканскія краіны, у многіх рэгіёнах стварылася сапраўды цяжкая сітуацыя, асабліва там, дзе слабая эканоміка і слабая сістэма аховы здароўя. Мы сутыкаемся з беспрэцэдэнтнай сітуацыяй, у якой мы як найбуйнейшая ў свеце гуманітарная арганізацыя не знаходзіліся яшчэ ніколі. Гэта абсалютна нязведаная тэрыторыя», — адзначыла Люшэр.

Паводле ацэнак ААН, ва ўсім свеце цяпер галадаюць больш за 820 мільёнаў чалавек. Толькі ва Усходняй Афрыцы недаядаюць 15 мільёнаў чалавек у такіх краінах, як Паўднёвы Судан, Эфіопія, Самалі і Кенія. «Пандэмія каронавіруса дае падставы баяцца, што голад стане рэальнасцю і для многіх мільёнаў іншых людзей. Патрэба ў неадкладнай харчовай дапамозе толькі ўзрасце», — канстатавала прадстаўнік берлінскага філіяла WFP.