Міжнародная федэрацыя хакея дыскваліфікавала Баскава на пяць гадоў

Незалежны дысцыплінарны савет IIHF абвясціў аб пяцігадовай дыскваліфікацыі прэзідэнта Беларускай асацыяцыі хакея (BIHA) Дзмітрыя Баскава.

hockey.by

hockey.by

Рашэнне было прынята пасля дзесяці месяцаў расследавання, праведзенага дысцыплінарным саветам IIHF, паведамляецца на сайце арганізацыі, які ўстанавіў, што Баскаў парушыў Кодэкс паводзінаў IIHF. Савет прывёў дастатковыя доказы таго, што Баскаў спрабаваў наўпрост уплываць на іншых, каб падтрымаць урад Беларусі, а таксама пагражаў і дыскрымінаваў беларускіх спартсменаў з-за іх палітычных перакананняў, парушаючы правіла 1.2.2.1 Кодэкса паводзін IIHF. Савет таксама вызначыў, што Баскаў злоўжыў сваім становішчам прадстаўніка хакея з шайбай, каб падтрымаць цяперашняга прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, парушыўшы артыкул 5 Алімпійскай хартыі ў сувязі з артыкулам 2.1 дысцыплінарнага рэгламенту IIHF і правілам 1.2.2.4. Кодэкса паводзін IIHF.
На думку групы, адным з пяці асноватворных прынцыпаў Алімпійскай хартыі з'яўляецца тое, што спартыўныя арганізацыі павінны прытрымлівацца палітычнага нейтралітэту. Як вядомы прадстаўнік Беларускай асацыяцыі хакея з шайбай, член НАК, былы менеджар і цяперашні старшыня праўлення ХК "Дынама-Мінск", Баскаў звязаны гэтым прынцыпам і быў прызнаны парушальнікам гэты прынцыпу.
Баскаў адхілены ад усіх нацыянальных і міжнародных хакейных мерапрыемстваў на пяць гадоў, пачынаючы з 10 верасня 2021 года і заканчваючы 9 верасня 2026 года.
Між тым, ФХБ заявіла, што лічыць недапушчальнай пазіцыю IIHF па адхіленні кіраўніка Нацыянальнай спартыўнай федэрацыі ад нацыянальнай і міжнароднай дзейнасці за выказванне асабістай грамадзянскай пазіцыі і нібыта аказаны з-за палітычных перакананняў на спартсменаў і трэнераў ціск з боку старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава.
«У бліжэйшы час будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці абскарджання пастановы ў дачыненні да старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) Лазане. <...> На дадзены момант функцыянер працягне працу па развіцці хакея ў Рэспубліцы Беларусь на займанай ім пасадзе старшыні федэрацыі хакея Беларусі", — заявілі ў ФХБ.