Журналіст УНІАН: Пуцін сказаў дзве важныя рэчы

Упершыню прэзідэнт РФ не абверг факту прысутнасці расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.



ukrop.jpg

Журналіст УНІАН Раман Цымбалюк, які задаў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну пытанні на прэс-канферэнцыі, лічыць, што кіраўнік РФ насамрэч сказаў дзве вельмі важныя рэчы. Пра гэта ён заявіў падчас эфіру на Громадськом ТБ.
Цымбалюк сказаў, што ўпершыню Пуцін не абверг факту прысутнасці расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. Акрамя таго, ён пацвердзіў гэта часткова, сказаўшы, што як Вярхоўны галоўнакамандуючы, нясе за іх адказнасць.
«Як бы там ні было, але яшчэ Пуцін прызнаў, што Расія трымае ў палоне не менш за 30 украінскіх вайскоўцаў, прозвішчы якіх да гэтага часу невядомыя. Пры ўсёй павазе да Надзеі Саўчанка, але імі таксама трэба займацца», — адзначыў украінскі журналіст.
На пытанне рэдакцыі аб тым, ці варта было наогул хадзіць на такія мерапрыемствы ў той час, калі Расія развязвае вайну супраць Украіны, Цымбалюк адказаў, што галоўная задача ўкраінскага журналіста — гэта хадзіць на такія прэс-канферэнцыі і ставіць пытанні ў такой фармулёўцы, як яно ёсць насамрэч і як яно транслюецца ва Украіне.
На прэс-канферэнцыі Пуціна Раман Цымбалюк задаў яму пытанне адносна «карнай аперацыі, якую той зладзіў, у асноўным, супраць рускамоўнага насельніцтва». Ён спытаў за расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць на Данбасе, а таксама ўдакладніў ў кіраўніка РФ, што ён будзе казаць сем'ям загінулых на ўсходзе Украіны расійскіх вайскоўцаў. Журналіст прыйшоў на мерапрыемства ў футболцы з надпісам «Укроп».
intell.in.ua