Усе беларускія дыпламаты з'ехалі з Украіны

Па словах амбасадара Ігара Сокала, Украіну на сямі аўтамабілях пакінулі 11 беларускіх дыпламатаў і два члены сем'яў. Дагляд на мяжы доўжыўся ўсю ноч, паведамляе дзяржаўны тэлеканал АНТ.

1054514183_443_0_2258_1815_1920x0_80_0_0_d9e4a3380346b89645776fbf9821f1f9.jpg

Нагадаем, сёння кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнека апублікаваў відэа, як беларускаму амбасадару спрабавалі ўручыць мяшочак з манетамі. Пасол Беларусі ва Украіне адмовіўся прымаць перадачу, развярнуўся і выйшаў з кабінета.