Штаб Святланы Ціханоўскай паведаміў пра шматлікія затрыманні
Цягам апошніх гадзін былі затрыманыя некалькі прадстаўнікоў штаба.
Па інфармацыі штаба Святланы Ціханоўскай знаходзяцца не на свабодзе:
Марыя Мароз — кіраўніца штаба, давераная асоба (фармулёўка пры затрыманні "для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе"), у Марыі двое дзяцей: сын 14 гадоў і дачка 2 гадкі.
Алег Майсееў — давераная асоба
Таццяна Канеўская — давераная асоба
Дзмітрый Ціт — давераная асоба, Гродна (не выходзіць на сувязь)
Павел Мялькоўскі — давераная асоба, Гродна (5 сутак, машына са 100.000 улётак канфіскавана)
Юрый Уласаў — давераная асоба (Гомель)
Андрэй Смалянчук — давераная асоба (15 сутак)
Мікалай Маслоўскі — давераная асоба
Антон Сташэўскі — член каманды (перавялі ў Следчы камітэт)
Шмат пра каго мы не магчыма атрымаць далейшую інфармацыю — дзе яны знаходзяцца, што ім прад'яўлена.
Паводле прэс-рэліза