Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека ўпершыню прыбыў у Мінск

9–11 сакавіка Мінск наведае з рабочым візітам спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынiдзiс.



mzs_rb.jpg

Фота з сайта krynica.info

У МЗС Беларусі паведамляюць, што падобны візіт арганізуецца ўпершыню для садзейнічання далейшаму развіццю дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС, які быў адноўлены ў ліпені мінулага года.

Таксама чакаецца, што 10 сакавіка Ламбрынiдзiс будзе ўдзельнічаць у  міжнароднай канферэнцыі «Смяротнае пакаранне: пераадолення рознагалоссяў», якую арганізуе ПРААН сумесна з МЗС.

Былы міністр замежных спраў Грэцыі Ламбрынiдзiс стаў спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека ў 2012 годзе.

krynica.info