Падаляк — пра вынікі ўкраінска-расійскіх перамоў
7 сакавіка ў Беларусі прайшоў трэці раўнд украінска-расійскіх перамоў. Яны працягваліся каля трох гадзін.
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што «ёсць невялікія пазітыўныя зрухі ў справе паляпшэння лагістыкі гуманітарных калідораў». А вось з «прыпыненнем агню» і «гарантыямі бяспекі» зрухаў няма.
«На сённяшні дзень вынікаў, якія сутнасна змяняюць сітуацыю, пакуль няма, — кажа Падаляк. — Тым не менш, кансультацыі будуць працягнуты і мы атрымаем вынік».
Раней у Беларусі прайшлі два раўнды ўкраінска-расійскіх перамоў: першы — 28 лютага, другі — 3 сакавіка.
Паводле «Еўрарадыё».