Назіральніка Леаніда Кулакова асудзілі на трое сутак

Леаніда Кулакова, назіральніка кампаніі незалежнага назірання «Права выбару», затрыманага 11 верасня, асудзілі на трое сутак. 

4c086e27_774a_46bb_86c7_684eaf300e99_cx20_cy0_cw80_w987_r1_s_r1.jpg


Нагадаем, Леанід Кулакоў знік яшчэ 11 верасня. Пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Леанід Кулакоў быў затрыманы на адным з участкаў у Зялёным Лузе, дзе ён быў назіральнікам. І доўгі час пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома.

Суд над Кулаковым адбыўся 12 верасня, актывіст атрымаў трое сутак арышту, паведамляе  "Радыё Рацыя".

Цяпер ён знаходзіцца ў прыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. За што судзілі Леаніда Кулакова — пакуль невядома.